wd wp Пошук:

Эрколе Эрколе

Эрколе Эрколе (італ.: Ercole Ercole; 25 сакавіка 18852 кастрычніка 1967) — італьянскі генерал і лётчык-бамбардзіроўшчык[1].

Біяграфія

Эрколе нарадзіўся 23 сакавіка 1887 года ў горадзе Торэ-Анунцыата[2].

У 1907 годзе паступіў на службу ў італьянскую армію ў якасці афіцэра пяхоты, прайшоўшы навучанне ў Ваеннай акадэміі Мадэны[3]. Пазней паступіў на курсы пілатавання ў Авіяна і з лютага 1912 года навучаўся ў навучальным лагеры Эймсберы, дзе 18 чэрвеня Эрколе атрымаў ліцэнзію пілота самалёта[2].

Пасля ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну Эрколе змагаўся ў шэрагах Каралеўскай арміі, у складзе авіяцыйнага батальёна. 28 мая 1915 года яго накіравалі ў 14-й разведвальную эскадрыллю. Пасля яе роспуску ў жніўні ўвайшоў у склад 1-й эскадрыллі Капроні[2]. З лютага па красавік 1916 года Эрколе быў камандзірам гэтага падраздзялення.

7 чэрвеня зноў стаў камандзірам 11-й эскадрыллі. 25 жніўня эскадрыллю адпраўляюць у Албанію. 12 кастрычніка 1916 года Эрколе быў атакаваны ў небе над горадам Зарнека аўстрыйскім знішчальнікам Hansa-Brandenburg C.I. У выніку бою яго кампаньёны былі збіты, паліўны бак самалёта Эрколе апынуўся прабітым. Аднак пілоту ўдалося выраўнаваць самалёт і здзейсніць аварыйную пасадку прыкладна за 50 км ад італьянскіх пазіцый. На працягу наступных некалькіх дзён Эрколе прасоўваўся да дружалюбных войскаў. Як толькі ён дабраўся да італьянскага лагера, авіятара тэрмінова адправілі да ваендоктара Габрыэля Русо, які правёў аперацыю па частковай ампутацыі параненай нагі лётчыка[2].

6 мая 1917 года Эрколе прыняў камандаванне 74-й эскадрылляй, абсталяванай самалётамі SAM S.2 і Savoia-Pomilio SP.2, якая прымала ўдзел у адзінаццатай бітве пры Ізонца. Ужо ў лістападзе маёр Эрколе перайшоў да камандавання Паўночнай ваеннай авіяцыйнай групай. Дадзены пост Эрколе займаў да студзеня 1918 года.

Пасля заканчэння вайны каля года займаў пасаду авіяцыйнага аташэ Італіі ў Францыі[3]. У 1923-м ён прызначаны камандуючым Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл. У 1935 года, у званні падпалкоўніка, працаваў у якасці абслуговага работніка ў 1-й тэрытарыяльнай паветранай зоне. Затым яго павышаюць да генерала авіяцыйнай брыгады.

Эрколе памёр у Рыме 2 кастрычніка 1967 года[3].

Зноскі

  1. Ufficio Storico dell’Aeronautica Militare1969 p. 15
  2. 1 2 3 4 Maisto 1948 p. 71/
  3. 1 2 3 Mancini 1936 p. 254

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Неапаль
Катэгорыя·Італьянскія лётчыкі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме