wd wp Пошук:

Эніра Браніцкая

Эніра Браніцкая (нар. 31 жніўня 1981, Мінск) — былая палітвязень Беларусі, вязень сумлення [1]. Праваабаронца.

Біяграфія

Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 года ў Мінску.

Сям’я: муж Валянцін[12] — перакладчык, сын Мацвей, дачка — Ульяна[13].

Пераслед за грамадскую дзейнасць

2005 год кастрычнік: сябры грамадскай ініцыятывы «Партнёрства» спрабавалі правесці ўстаноўчы сход з мэтай рэгістрацыі арганізацыі, аднак з’езд быў спынены міліцыяй. Удзельнікаў з’езда абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага сходу.

Каля 70 актывістаў трапілі ў аддзяленне мілцыі. Эніра Браніцкая, на той час намеснік старшыні арганізацыі, была асуджана на 15 сутак арышту[14].

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска прызнаў яе вінаватай у парушэнні арт. 167 ч.2 КаАП РБ — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве[15].

Таксама па 15 сутак арышту атрымалі кіраўнік арганізацыі Мікалай Астрэйка і ягоны намеснік Аляксандр Бондараў. Святлане Конанавай вынеслі штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

8 лістапада 2005 Эніра Браніцкая выйшла са спецпрыёмніка-размеркавальніка пасля 10 сутак арышта[16].

У 2006 годзе грамадская ініцыятыва «Партнёрства» збіралася назіраць за ходам прэзыдэнцкіх выбараў. Напярэдадні выбараў 22 лютага 2006 г. Э.Браніцкую арыштавалі і змясцілі ў СІЗА КДБ разам з іншымі прадстаўнікамі «Партнерства» Цімафеем Дранчуком, Аляксандрам Шалайкам і Мікалаем Астрэйкам.

За некалькі тыдняў да выбараў тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, заявіў, што арышты адбыліся ў сувязі з датычнасцю да падрыхтоўкі сілавога звяржэння ўлады. Паводле С. Сухарэнкі, сцэнар апазыцыі прадугледжваў правядзенне ў Мінску шматтысячнага мітынгу, падчас якога «у натоўпе планавалася ўзарваць выбуховыя прыстасаванні», гаворка тады ішла і пра дохлых пацукоў[17], якімі апазіцыя мелася атруціць ваду ў Мінску[18].

Акрамя таго гаварылася, што «Партнёрства» нібыта падрыхтавала фальшывыя пратаколы «экзыт-пулаў», паводле якіх перамогу на выбарах мусіў атрымаць апазіцыйны кандыдат Аляксандр Мілінкевіч[19].

2 сакавіка 2006 г. Э.Браніцкай і Ц.Дранчуку, М.Астрэйку, А.Шалайку было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 193 КК РБ (арганізацыя ці кіраванне дзейнасцю грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыяй, якая пасягае на асобу, правы і абавязкі грамадзян)[20].

Э. Браніцкая знаходзілася пад вартай спачатку ў следчым ізалятары КДБ, потым — у СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага[21].

4 жніўня 2006 г. падчас судовага разбіральніцтва ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска абвінавачванні па ч.2 арт. 193 КК РБ былі знятыя, а прысуд суддзя Леанід Ясіновіч вынес па арт.193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду ці ўдел у іх дзейнасці). Э.Браніцкая была асуджана да шасці месяцаў арышту[22].

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Эніру Браніцкую вязнем сумлення[23].

21 жніўня 2006 г. Э.Браніцкая была вызваленая, пасля заканчэння тэрміну яе арышту[24].

Зноскі

  1. AMNESTY INTERNATIONAL ПРЕСС-РЕЛИЗ
  2. Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  3. Эніра Браніцкая
  4. Эніра Браніцкая
  5. Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  6. Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» падвёў вынікі трохгадовай дзейнасці
  7. [Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с. С.103.]
  8. Энира Броницкая: В глобальном смысле в Беларуси возможно все!
  9. Вместе изменим условия содержания административно арестованных!
  10. Знакомьтесь: Энира Броницкая!(недаступная спасылка)
  11. Знакомьтесь: Энира Броницкая!(недаступная спасылка)
  12. Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  13. Знакомьтесь: Энира Броницкая!(недаступная спасылка)
  14. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С.232
  15. На 15 суток арестована заместитель руководителя гражданской инициативы «Партнерство» Энира Броницкая.
  16. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С. 233
  17. Ад «Маладняка» да «Легіёну» — Браніцкая, Лойка, Процька пра гучныя справы КДБ
  18. Народная Воля 2011-01-14(недаступная спасылка)
  19. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. C.34.]
  20. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. C.35.]
  21. Эніра Браніцкая
  22. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. ст.35.]
  23. [Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0]
  24. [Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск 2007. ст.35.]

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня