wd wp Пошук:

Энтазіс

Энтазіс карынфскай калоны

Энта́зіс (ад грэч.: ἔντασις — напружанне) — плаўнае змяненне дыяметра сячэння калоны ўздоўж падоўжнай восі ад максімальнага ў межах ніжняй траціны ствала да мінімальнага ў завяршэнні. Прымяняўся для стварэння зрокавага эфекту напружанасці і зняцця ілюзіі ўвагнутасці ствала калоны (фуста). Разам з курватурай з’яўляецца адным з галоўных выразных прыёмаў, што выкарыстоўваюцца ў класічнай ордарнай архітэктуры.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Калоны