wd wp Пошук:

Энстатыт

Энстаты́т Mg2[Si2O6] — пародаўтваральны мінерал, адносіцца да сілікатаў (піраксены).

Назва мінерала паходзіць ад стар.-грэч. ἐνστάτης (энстатэс) «супернік», «той, хто супраціўляецца», што звязана з устойлівасцю энстатыта да плаўлення. У няправільных зернях з упэўненасцю можа быць вызначаны толькі ў тонкіх шліфах пад мікраскопам па аптычных канстантах. Ад монаклінных піраксенаў адрозніваецца па прамым вугле згасання.

Утрымлівае 40,4 % аксіду магнію. У выпадку замяшчэння больш за 13 % магнію жалезам пераходзіць у ферасіліт, бранзіт і гіперстэн. Пад уздзеяннем гідратэрмальных раствораў пераўтвараецца ў тальк і серпенцін.

Распаўсюджаны ў прыродзе вельмі шырока.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы магнію
Катэгорыя·Піраксены
Катэгорыя·Пародаўтваральныя мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара