wd wp Пошук:

Эна Раўд

Эна Раўд (эст.: Eno Raud, 15 лютага 1928, Тарту — 10 ліпеня 1996, Хаапсалу, Ляэнемаа) — эстонскі дзіцячы пісьменнік, аўтар тэтралогіі «Муфта, Паўбота і Махавая Барада» і цыкла апавяданняў пра Сіпсіку. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1978).

Біяграфія

Эна Раўд нарадзіўся 15 лютага 1928 года ў сям’і вядомага паэта Марта Раўда.

Скончыў універсітэт па спецыяльнасці «эстонская мова» ў 1952 годзе. З 1952 па 1956 год працаваў у Эстонскай нацыянальнай выдавецкай асацыяцыі, пасля чаго заняўся пісьменніцкай працай.

Свае першыя творы Эна апублікаваў яшчэ ў канцы 1930-х гадоў у дзіцячым часопісе Laste Rõõm пад псеўданімам Эна Самальхабэ (Eno Sammalhabe — «Эно — Махавая Барада»). Вядомасць атрымала яго казачная аповесць для старэйшых дашкольнікаў «Сіпсік» (Sipsik, 1962). Раўд таксама напісаў шэраг кніг для старэйшых школьнікаў, у прыватнасці аповесць «Агонь у прыцемненым горадзе» (Tuli pimendatud linnas, 1967) сюжэт якой разгортваецца летам у гады нямецкай акупацыі Эстоніі. Міжнародную вядомасць пісьменніку прынесла тэтралогія «Муфта, Паўбота і Махввая Барада» (Naksitrallid, 1972—1982) пра прыгоды наксітраляў. Таксама з-пад пяра пісьменніка выйшла некалькі сцэнарыяў да мультфільмаў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132558165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. Eno Raud // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eno Raud // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132558165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132558165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарту
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Эстонскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Хаапсалу
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі СССР