wd wp Пошук:

Эмілія Іванаўна Каламіец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каламіец.

Эмілія Іванаўна Каламіец (нар. 10 лютага 1949, в. Заполічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі, біятэхналогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2003), доктар біялагічных навук (1999).

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (1971).

З 1971 года ў АН БССР. У 1971—1974 гадах інжынер участка хімічных аналізаў Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1974—2004 гадах інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. З 2004 па 2022[2] гг. дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі, адначасова загадчыца лабараторыі гэтага інстытута, з 2012 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі»[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі асноў біятэхналогій атрымання новых высокаэфектыўных мікрабіялагічных сродкаў аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў, біягенезу біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтомапатагенным дзеяннем, мікробнай канверсіі расліннай сыравіны ў кармавой пратэін. Пад яе кіраўніцтвам створана калекцыя грыбных і бактэрыяльных культур, перспектыўных для біялагічнага кантролю хвароб і шкоднікаў раслін, усебакова вывучаны іх фізіёлага-біяхімічныя ўласцівасці, вывучаны механізмы біятычных узаемаадносін з фітапатагенамі, высветлены ключавыя фактары, якія кантралююць працэсы стварэння біялагічна актыўных злучэнняў з антымікробным і энтамацыдным дзеяннем, распрацаваны тэхналогіі атрымання шэрагу экалагічна бяспечных біяпестыцыдаў. Прымае непасрэдны ўдзел у фарміраванні стратэгіі развіцця мікрабіялагічнай прамысловасці ў Рэспубліцы і ўкараненні распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.

Аўтар больш за 240 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі, 6 патэнтаў, 3 аўтарскіх пасведчанняў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
  2. Навука. — 2022. — 5 ліпеня. — С. 3
  3. КАЛАМІЕЦ Эмілія Іванаўна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»