wd wp Пошук:

Эмэ Жуль Далу

Партрэт Далу пэндзлю А. Легроса

Эмэ Жуль Далу[1] (фр. Aimé-Jules Dalou; 31 снежня 1838, Парыж — 15 красавіка 1902, Парыж) — французскі скульптар, прадстаўнік натуралістычнай школы.

Жыццё і творчасць

Ва ўзросце 11 гадоў Далу паступіў у школу малявання, дзе вучыўся ў класе скульптара Жана-Баптыста Карпо, які выкладаў яму маляванне і пластыку на антычных узорах. Як лепшаму вучню, Далу дазвалялася працаваць у майстэрні Карпо. У 1856 году Далу перайшоў у мастацкае атэлье Францыска Жазефа Дзюрэ, але заставаўся там нядоўга. Пазней малады скульптар некаторы час працаваў у якасці аўтара мадэляў для ювеліраў і майстроў па бронзе.

У 1862 годзе ён дэбютаваў на выставе ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, прадставіўшы там сваю гіпсавую статую. У 1870 годзе ён стварыў статую «вышывальшчыца», за якую атрымаў прэмію на Парыжскім салоне. Падчас Франка-прускай вайны скульптар служыў у Нацыянальнай гвардыі; абвінавачаны ва ўдзеле ў Парыжскай камуне, Далу быў вымушаны эміграваць у Англію, дзе яго працы карысталіся вялікім поспехам.

Пасля вяртання ў 1879 годзе ў Францыю ён выставіў свае творы ў салоне 1883 года і атрымаў за два выстаўленыя барэльефы 2 ганаровыя медалі (адзін з барэльефаў Далу рабіў па замове Нацыянальнага сходу Францыі).

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Эмэ Жуль Далу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.20.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня