wd wp Пошук:

Эму

Эмусямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 1 род, 1 сучасны від.

Апісанне

Знешне эму крыху нагадвае казуара, але не мае ні «шалома», ні скурыстых вырастаў на шыі. Даўжыня 150-190 см, вага 30-55 кг. Эму здольны бегчы з хуткасцю 50 км/гадз.

Распаўсюджванне

Эму засяляе Аўстралію і Тасманію.

Асаблівасці біялогіі

Эму не любіць, як страусы, купацца ў пяску, ён аддае перавагу вадзе, прычым нядрэнна плавае нягледзячы на свае масіўныя памеры.

Сілкуюцца эму пладамі, карэннямі, травой і іншым раслінным кормам. У асноўным кормяцца раніцай. Нярэдка наведваюць пасевы збожжавых культур, наносячы шкоду ўраджаю.

Размнажэнне

Птушаня эму

У шлюбных гульнях самец і самка эму становяцца адзін насупраць аднаго, схіляюць галовы да самай зямлі і гайдаюць імі над зямлёй. Затым самец вядзе самку да зробленага ім гнязда.

Гняздо эму - рытвінка, выкладзеная травой, лісцем, карой, галінкамі. Эму у адно гняздо адкладаюць яйкі некалькі самак, пасля чаго кладка сукупна налічвае 15-25 яек. Часам у самца бывае толькі адна, якая адкладае 7-8 яек. Высіжваннем займаецца толькі самец. Яно доўжыцца каля двух месяцаў, на працягу якіх самец вельмі мала і рэдка есці. У працэсе высіжвання яйкі з цёмна-зялёных робяцца чорна-фіялетавымі.

Птушаняты вылупляюцца вагой у 0,5 кг. У гэты перыяд вывадак ахоўвае самец, які робіцца вельмі агрэсіўным, і, калі яго патрывожыць, ударам нагі можа зламаць чалавеку косткі.

Чалавек і эму

Аўстралійскія фермеры лічаць, што эму псуюць пасевы, топчуць адведзеныя для авечак пашы, таму гэтыя птушкі вынішчаюцца тысячамі. Акрамя таго, мяса эму аказалася прыдатным ў ежу, а з яек робяць харчовы алей.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Бескілявыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1790 годзе