wd wp Пошук:

Элон Ліндэнштраус

Элон Ліндэнштраус (іўр.: אילון לינדנשטראוס; нар. 1 жніўня 1970, Іерусалім) — ізраільскі матэматык і выкладчык, першы ізраільскі лаўрэат прэміі Філдса.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Іерусаліме, бацька — вядомы матэматык Ёрам Ліндэнштраус. У 18 гадоў атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы. Падчас службы ў Арміі Абароны Ізраіля па праграме Тальпіёт атрымаў медаль Міністэрства абароны. Дэмабілізаваўся ў 26 гадоў у званні маёра.

Скончыў Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, атрымаў навуковае званне доктара (Ph. D.) у 1999 годзе. Працаваў у амерыканскіх універсітэтах: Стэнфард, Прынстан, а таксама ў Матэматычным інстытуце Клэя. З 2009 года — зноў у Ізраілі, прафесар у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

У 2010 годзе першым з ізраільскіх матэматыкаў удастоіўся прэстыжнага медаля Філдса за работы па эргадычнай тэорыі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1044492996 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Lindenstrauss_Elon
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іерусаліме
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі Ізраіля
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе