Элмар Джэймс (анг. Elmore James; 27 студзеня 1918 — 24 мая 1963) — амерыканскі блюзавы гітарыст, спявак, аўтар песень. Першаадкрывальнік тэхнікі гульні слайдаў на электрагітары; адзін з найбольш выбітных музыкантаў эпохі росквіту чыкагскага блюзу, яго навацыі аказалі вялікі ўплыў і на далейшае развіццё блюзу, і на фарміраванне рок-музыкі.
У 1980 яго імя было (у ліку першых намінантаў) ўключана ў Залу славы блюзу, а ў 1992 ў Залу славы рок-н-ролу.