wd wp Пошук:

Электрычны дыполь

Электры́чны дыпо́ль – сістэма з двух аднолькавых па велічыні і супрацьлеглых па знаку пунктавых электрычных зарадаў, якія называюць палюсамі дыполя.

Электрычны дыполь у цэлым з’яўляецца электранейтральным (сума велічынь яго зарадаў роўная да нуля), але, паколькі зарады знаходзяцца на адлегласці адзін ад аднаго, дыполь удзейнічае ў электрычным узаемадзеянні. Таму дыполь выкарыстоўваецца ў якасці найпрасцейшай мадэлі электранейтральных цел, у прыватнасці, атамаў дыэлектрыка, які знаходзіцца ў знешнім электрычным полі.

Найважнейшай характарыстыкай электрычнага дыполя з’яўляецца дыпольны момантздабытак велічыні зараду яго полюса на адлегласць між імі:

p →

= q

l →

{\displaystyle {\vec {p}}=q{\vec {l}}}

\{\displaystyle \{\vec \{p\}\}=q\{\vec \{l\}\}\}

Вектар дыпольнага моманту накіраваны ад яго адмоўнага полюса да дадатнага.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Электрастатыка