wd wp Пошук:

Элеанора Джорджы

Элеанора Джорджы (нар. 21 кастрычніка 1953, Рым) — італьянская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія

Упершыню на вялікім экране Элеанора Джорджы з’явілася ў эпізадычнай ролі Мэйд у фільме «Чорнае чэрава тарантула» (1971). Першая галоўная жаночая роля — Mariuccia у фільме рэжысёра Сальваторэ Самперы «Непрыкаяная» (1974), дзе яе партнёрам стаў спявак і кампазітар Даменіка Мадуньё.

Атрымала вядомасць як выканаўца галоўных жаночых роляў у італьянскіх камедыях 80-х гадоў. Элеанора Джорджы грала ў дуэтах з вядомымі камедыйнымі акцёрамі Італіі Адрыяна Чэлентана, Рэната Пацэта, Джоні Дарэлі, Карла Вердонэ.

У 1979 годзе выйшла замуж за выдаўца Анджэла Рыцалі, развялася з ім у 1984 годзе. У 1988 годзе пайшла з кіно, жыла з сям’ёй і дзецьмі на ферме. У 1993 годзе выйшла замуж за італьянскага акцёра Масіма Сівара, зноў развялася ў 1996 годзе.

У 2003 годзе Джорджы выступіла як рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер фільма «Мужчыны і жанчыны, праўда і хлусня», дзе ў галоўнай ролі зняла Арнелу Муці, сваю асноўную саперніцу ў камедыях 80-х гадоў.

У 2008 годзе паставіла камедыю «Мінулым летам».

Джорджы працуе на радыё, удзельнічае ў шоу на тэлебачанні, здымаецца ў тэлесерыялах.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы