wd wp Пошук:

Эканоміка Славакіі

Славакія пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да сучаснай рыначнай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сектар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвестыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканні ранніх 2000-х, за выключэннем спаду ў экспарце. Ажыўленне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампенсуе запаволенне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісці да яе найбольшаму росту з 1998. Беспрацоўе, якое дасягала 19,8 % у канцы 2001, істотна знізілася да 2003.

Паводле даследавання нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенае ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славакію як лепшае месца для інвестыцый.[Крыніца?]

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Эканоміка Славакіі