wd wp Пошук:

Экамузей

Экамузей — сетка блізкаразмешчаных аб’ектаў, якія ўяўляюць сабой “жывую” калекцыю, што дэманструе прыродныя і культурныя багацці рэгіёна і служыць крыніцай дадатковага прыбытку для мясцовых жыхароў.

Крытэрыі экамузеяў

Характэрныя рысы рэгіёна ўяўляюцца ў выглядзе лучнасці прыродных асаблівасцяў і дзейнасці людзей, мінулай і сапраўднай. Экамузей паказвае аўтэнтычнасць месца шляхам прэзентацыі прыродна-культурных рэсурсаў і дзейнасці яго жыхароў, аб’ядноўваючы гэта з пасоўваннем, спазнаннем і развіццём рэгіёну, ствараючы пры гэтым магчымасць інтэграцыі людзей і ініцыятыў.

Асноўныя элементы экамузея

Экамузеі ў краінах Еўропы

Тэрмін “экамузей” упершыню быў уведзены ў Францыі Хуга дэ Варынам (Hugues de Varine) у 1971[1], а першыя ініцыятывы, якія атрымалі статут экамузеяў, з’явіліся ў Ле Крэўсот (Le Creusot) у 1974 і ў Гранд Ланд (Grande Lande) у 1975. Краіна, дзе досыць рана развіўся рух экамузеяў, - Швецыя, у якой з’явіліся значныя па маштабе, рэгіянальныя прадпрыемствы. У Польшчы яны развіваюцца, напрыклад, у Дольным Шлёнску, Усходніх Карпатах і інш.

Экамузеі часта служаць напаўненнем рэгіянальных, нацыянальных або міжнародных Зялёных Шляхоў (Greenways).

Зноскі

  1. Marie-Odile de Bary, André Desvalles, Françoise Wasserman (editors), 1994, Vagues: une anthologie de la nouvelle muséologie, Mâcon; Savigny-le Temple (77), Editions W ; M.N.E.S.

У Сеціве

Адмысловая старонка на greenways.by Архівавана 8 сакавіка 2009.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Музеі