wd wp Пошук:

Эйселмер

Э́йселмер (нідэрл.: IJsselmeer [ˌɛi̯səlˈmeːr]) — штучнае прэснае возера ў Нідэрландах, створанае на месцы былога заліва Зёйдэрзэ.

возера Эйселмер пазначана сінім

Возера мяжуе з правінцыямі Фрысландыяй на паўночным усходзе, Флеваландам на поўдні і ўсходзе, Паўночнай Галандыяй на захадзе. Эйселмер аддзелены ад Паўночнага мора 32 кіламетровай дамбай Афслёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 метраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсел, якая ўпадае ў яго праз невялічкае возера Кетэлмер. Эйселмер з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Еўропы.

У 1975 годзе Эйселмер быў падзелены на дзве часткі дамбай Маркервардэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермер.

Пазней, у 1986 годзе на месцы асушаных полдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрландская правінцыя Флеваланд.

Прызначэнне

Заход сонца па-над возерам ля горада Лелістад

Сёння возера служыць важным сховішчам прэснае вады і выкарыстоўваецца для патрэб сельскай гаспадаркі, водазабеспячэння гарадоў. Магчымасці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штучныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Нідэрландаў