wd wp Пошук:

Эжэн Анатоль Дэмарсэ

Эжэн Анатоль Дэмарсэ (фр.: Eugène-Anatole Demarçay; 1 студзеня 1852, Парыж, Францыя — 5 сакавіка 1903, Парыж, Францыя) — французскі хімік, які адкрыў рэдказямельны элемент еўропій.

Асноўныя працы прысвечаны арганічнай і неарганічнай хіміі. Быў спецыялістам у спектраскапіі. У 1870-х гадах праводзіў даследаванні эсенцыі і эфіраў ненасычаных кіслот. Пазней у 1880-х гадах вывучаў лятучасць металаў пры нізкіх цісках і тэмпературах. У працэсе гэтых работ Э. Дэмарсэ прапанаваў канструкцыю высокаэфектыўнага апарата, прызначанага для стварэння нізкіх тэмператур. Апарат працаваў на прынцыпе астуджэння пашыральнага газу. У 1890 годзе ўдасканаліў метад падзелу рэдказямельных металаў, што дазволіла яму вылучыць шэраг новых элементаў, у прыватнасці так званую «самарыевую зямлю» (у 1896). Пазней у 1901 годзе пасля падрабязнага спектраскапічнага аналізу даказаў, што гэты элемент з’яўляецца еўропіем. Прывёў адзін з доказаў наяўнасці новага элемента радыя ва ўранавых адходах — шляхам правядзення спектраскапічнага аналізу паказаў прысутнасць у іх новай лініі.

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Хімікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Хімікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Хімікі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня