wd wp Пошук:

Эдуард Бухнер

Эдуард Бухнер (20 мая 1860, Мюнхен — 13 жніўня 1917, Факшаны) — нямецкі хімік і біяхімік. Нобелеўская прэмія па хіміі (1907) («За праведзеную навукова-даследчую працу па біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»).

Нарадзіўся ў Мюнхене 20 мая 1860 года. Ён пачаў вывучаць хімію ў 1884 годзе пад кіраўніцтвам Адольфа Баера (Нобелеўскага лаўрэата па хіміі 1905 года) і батаніку ў прафесара Негелі ў Батанічным інстытуце Мюнхена.

Пасля перыяду працы з Ота Фішэрам у Эрлангене, ён атрымаў дактарат ад Мюнхенскага ўніверсітэта ў 1888.

Бухнер ажаніўся з Лотай Сталь у 1900 годзе.

У 1907 годзе Бухнер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за біяхімічныя даследаванні пазаклетачнай ферментацыі і выдзяленне зімазы.

Падчас Першай сусветнай вайны Бухнер служыў у палявым шпіталі ў Румыніі ў чыне маёра. Ён быў паранены 3 жніўня 1917 года і памёр ад гэтых ран праз дзевяць дзён у Мюнхене ва ўзросце 57 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116821337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 5 Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  3. Бухнер Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Румыніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Факшанах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны