wd wp Пошук:

Эдуард Антонавіч Вайцяховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайцяховіч.

Эдуард Антонавіч Вайцяховіч (3 красавіка 1960 в. Камарова, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 12 студзеня 2022, Камарова) — беларускі палітык і бізнесмен, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 красавіка 1960 года ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (паводле іншых звестак — у гарадскім пасёлку Свір).

Вучыўся ў Камароўскім сельскагаспадарчім вучылішчы па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст». Скончыў з адзнакай Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1983), тры гады працаваў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 197 у Іўі[1].

У 1986 годзе стаў дырэктарам Свірскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 207, самым маладым у яго гісторыі.

У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Быў сярод тых дэпутатаў, хто падпісаў у 1996 годзе імпічмент прэзідэнту[2].

Памёр 12 студзеня 2022 года[2].

Зноскі

  1. «Меня все начальники проклинают!»: экс-депутат Верховного Совета помогает сельским бизнесменам найти деньги и возрождает четыре деревни
  2. 1 2 Умер экс-депутат Верховного совета Беларуси, который на свои деньги возродил четыре деревни
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання