wd wp Пошук:

Эдвард Брансфілд

Э́двард Бра́нсфілд (англ.: Edward Bransfield; каля 1785 г. — 31 кастрычніка 1852 г.) — брытанскі мараплавец ірландскага паходжання. Адзін з першаадкрывальнікаў Антарктыды.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1785 г. недалёка ад Корка на поўдні Ірландыіі. У 1803 г. прыняты на ваенную службу.

У 1819 г. падчас знаходжання ў Паўднёвай Амерыцы атрымаў загад узначаліць экспедыцыю на караблі «Вільямс» для праверкі факта існавання Паўднёвых Шэтландскіх астравоў. У студзені 1820 г. экспедыцыя дасягнула астравоў. Эдвард Брансфілд часткова даследаваў іх, нанёс на карту і абвясціў валоданнем Вялікабрытаніі. 30 студзеня 1820 г. удзельнікі экспедыцыі заўважылі паўночны ўскраек Антарктыды. Хаця гэта здарылася пазней за адкрыццё Антарктыды амерыканцам Н. Палмерам і расійскай экспедыцыяй на чале Ф. Белінсгаўзена, Эдвард Брансфілд лічыцца многімі географамі першаадкрывальнікам самага паўднёвага кантынента.

Пасля вяртання ў Вялікабрытанію Эдвард Брансфілд выклаў звесткі пра сваю экспедыцыю ў кнізе. Апошнія гады жыцця правёў на поўдні Англіі. Памёр у 1852 г. і быў пахаваны ў Брайтане.

Памяць

Імя Эдварда Брансфілда прысвоена востраву, гары, праліву, групе скал і западзіне на Паўднёвых Шэтландскіх астравах.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1785 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падарожнікі Ірландыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1852 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Антарктыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Брайтане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Корку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мараплаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка