wd wp Пошук:

Эблаіцкая мова

Эблаі́цкая мова — мёртвая семіцкая мова, якая ўжывалася ў 3 тыс. да н.э. у г. Эбла, цяпер гарадзішча Тэль-Мардых (تل مرديخ) паміж Халебам і Хамай на захадзе сучаснай Сірыі. Адна з найстаражытных пісьмовых семіцкіх моў (пасля акадскай).

Мова вядомая дзякуючы архіву з каля 5000 гліняных таблічак, запісаных клінапісам, якія былі выяўлены ў 1974—1976 гг. падчас раскопак Эблы. Першым таблічкі змог перакласці Джавані Пеціната.

Эблаіцкая мова, як і акадская, адносіцца да ўсходнесеміцкіх моў, і магчыма, з’яўляецца дыялектам акадскай мовы дасарганаўскага перыяду.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старажытныя мовы Блізкага Усходу
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Эбла
Катэгорыя·Семіцкія мовы
Катэгорыя·Старажытныя мовы