wd wp Пошук:

Эамер

Э́амер (англ.: Éomer) — герой твора Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сын Эомунда, брат Эавін і пляменнік кароля Тэадэна.

Імя

Імя «Эамер» магчыма паходзіць ад старажытнаанглійскіх каранёў, якія азначаюць «конь» і «слаўны». Тасама яго называлі «Эадзіг», што на старажытнаанглійскім азначае «шчаслівы, благаславенны, квітнеючы, багаты».

Дзяцінства

Эамер нарадзіўся ў 2991 г. Трецяй Эпохі. Яго маткай была Тэадвін, сястра кароля Тэадэна. У 3002 г. бацька Эамера загінуў, а неўзабаве захварэла і памёрла маці. Тэадэн забраў Эамера і яго сястру Эавін да сябе і выхоўваў, як сваіх сына і доч.

Эамер быў падобны да сваіх продкаў, але был вышей, чым часцей за ўсё бываюць рахірым, атрымаўшы гэту рысу ад сваёй бабулі па маці, Морвен Лосарнахскай.

Удзел у падзеях Вайны Пярсцёнка

Будучы военачальнікам (трэцім маршалам) Рохана, Эамер сур’ёзна ўспрыняў склаўшаеся ў Рохане к 3018-3019 гг. Трэцяй Эпохі становішча і, нягледзячы на перашкода з боку тайнага каралеўскага саветніка Грымы Чарвявуста, пытаўся зрабіць усё, што было ў яго сілах, дзеля подтрымкі баяздольнасці роханскага войска і абароны межаў ад нападаў з боку оркаў Сарумана. Менавіта пагэтаму ён — у парушэнне каралеўскага загаду, пераданага Грымам — вясной 3019 года знішчыў са сваім эарэдам атрад оркаў под кіраўніцтвам Углука і Грышнака і мімаволі спрыяў вызваленню ўзятых оркамі ў палон членаў Брацтва Пярсцёнка — хобітов Піпіна і Мэры. Пасля бітвы яго атрад сутыкнуўся Арагорнам, Легаласам і Гімлі, якія прыследавалі оркаў; і зноў, в парушэнне дзесчых устаноў, Эамер пакінуў падазроных чужынцаў жывымі і нават забяспечыў іх канямі з-пад забітых воінаў сваёй дружыны.

«Самаўпраўства» Эамера не сайшло яму з рук — пасля вяртання ў Эдарас ян (па навушчэнні Грымы) быў адхілены ад кіравання і пасаджаны пад варту, дзе і знаходзіўся да прыбыцця ў сталіцу Гэндальфа разам з яго спадарожнікамі. Пасля ацалення Тэадэна і выгнання Грымы ён быў адноўлены ў сваіх правах і разам з каралём узельнічаў у абароне Хельмавай Падзі ад войск Сарумана — урук-хаяў і дунландцаў. Пасля разгрома войск Сарумана суправаджаў Гэндальфа і Тэадэна ў Ізенгард.

В Бітве на Пеленнорскіх палях прыняў кіраванне пасля гібелі Тэадэна і атакай на юг аб’яднаўся з войскам Арагорна. Удзельнічаў у Бітве каля Чорнай Брамы Мордара. Подцвердзіў клятву Эарла Арагорну ў абмен на подцверджанне ўладання землямі Рохана. Пасля смерці Тэадэна стаў каралём.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Персанажы Міжзем’я
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжзем’е