wd wp Пошук:

Шэшачкі

Шэшачкі (шэшкі) — у беларускай міфалогіі нячысцікі, вельмі вольныя, бестурботныя, па-дзіцячаму гарэзныя. За гэта і за маленькія памеры (не больш за кошку) іх называлі ласкава — «шэшачкі».

Апісанне

Шустрыя, вяртлявыя, шэшачкі маглі бы зрабіцца выдатнымі чарцямі-спакушальнікамі, здольнымі даводзіць чалавека да вялікіх грахоў, але не зрабіліся праз уласнае легкадумства. Сапраўдныя чэрці глядзяць на іх з пагардай і нават пазбягаюць іх ненадзейнай дапамогі. Шэшачкі падкупаюць чалавека сваёй гуллівасцю, ласкавымі заляцаннямі, гарэзлівасцю. Яны схільныя да дробнай шкоды, паддражніваюць чалавека, адлучаюць ад працы, выхопліваюць з-пад рук самыя патрэбныя рэчы і цешацца з таго, што чалавек шукае згубленае. Узімку, калі вечар доўгі, а людзі вольныя ад працы, шэшачкі збіраюцца разам, ладзяць гульні, мітусню. Але бывае гэта рэдка, бо шэшачкі дзейнічаюць у асноўным паасобку. Верагодна, вобраз гэтых нячысцікаў захаваўся ў дзіцячай казцы-забаўлянцы: «Жыў сабе Шэшко і Мешко. Була ў його світка-порцянка, шапка-шкуроцянка, а паясок — матузок. Ці хароша мая казка? — Канешне хароша! — Жыў Шэшко і Мешко…». «Казка» запісана на Мазыршчыне.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міфалогія