wd wp Пошук:

Шэршні

Шэршні (Vespa) — род насякомых сямейства сапраўдныя восы.

Апісанне

Даўжыня цела да 40 мм, шэршня еўрапейскага да 30 мм (матка). Афарбоўка бураватая, ці чырвона-бурая з буравата-жоўтым малюнкам на галаве і брушку. Крылы жаўтаватыя. Ротавы апарат грызуча-ліжучы. Самкі маюць джала і ядавітыя залозы.

Пашырэнне

Каля 20 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. На Беларусі трапляецца шэршань еўрапейскі або звычайны (Vespa crabro).

Спосаб жыцця

Жывуць сем’ямі. Шарападобныя гнёзды-соты, размешчаныя гарызантальна (да 6 слаёў, самыя вялікія да 0,5 м) у дуплах дрэў, шпакоўнях, гарышчах дамоў, будуюць з сапраўднай паперы, якую выпрацоўваюць рабочыя асобіны з раздробненых валокнаў драўніны, змочанай вадой і слінай. Дарослыя асобіны кормяцца нектарам, сокамі дрэў, пладоў і ягад. Лічынак кормяць насякомымі — меданоснымі пчоламі, мухамі, восамі.

Шкодзяць пчалярству, лясным і пладовым гадавальнікам, садам. Укусы шэршняў балючыя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сапраўдныя восы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта