wd wp Пошук:

Шэршань еўрапейскі

Шэршань еўрапейскі, таксама Шэршань звычайны[1] (Vespa crabro) — найбуйнейшая аса, распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы.

Апісанне

Даўжыня маткі вагаецца ад 25 да 35 міліметраў, рабочыя асобіны і самцы карацейшыя. Самцы і самкі крыху адрозніваюцца па будове: у самцоў 13 сегментаў вусікаў, у самак - 12, гэтак жа, як і ў іншых восаў. Брушка самца мае 7 бачных сегментаў, брушка самкі на 1 сегмент менш. Рабочыя асобіны і матка маюць джала - перайначаны яйкаклад, які выкарыстоўваецца для абароны ад ворагаў.

Арэал

Звычайны шэршань распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Еўропы, акрамя яе паўночных і крайніх паўднёвых раёнаў. Гэта адзіны шэршань, які жыве на тэрыторыі Беларусі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапраўдныя восы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта