wd wp Пошук:

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей, створаны ў гарадскім пасёлку Шуміліна паводле загаду Міністэрства культуры БССР ад 28 мая 1984 г. Адкрыты для наведвання 22 лістапада 1986 года.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 128 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4319 адзінак. Плошча экспазіцыі 163 м². Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак, нумізматыкі, фотаматэрыялаў пра жыццё і побыт гараджан, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і адзення, друкаваных і рукапісных дакументаў, партызанскай зброі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і інш. Сярод экспанатаў маляўнічыя палотны мясцовых мастакоў, у т.л. заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі У. Белавусава.

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 3 залах. У археалагічным раздзеле экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з раскопак на тэрыторыі раёна: крэмянёвыя нуклеусы, адшчэпы, адбойнікі, каменныя шліфаваныя сякеры каменнага і бронзавага вякоў, касцявыя рэшткі маманта, у т.л. ніжняя сківіца з зубамі. Асобныя рэчы бытавога і гаспадарчага прызначэння, адзенне і абутак, ручнікі, посцілкі адлюстроўваюць асаблівасці сельскага побыту ў 19 — пачатку 20 ст. Аб падзеях грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гг., аб станаўленні Савецкай улады на Шуміліншчыне расказвае экспазіцыя, у якой дэманструюцца асабістыя рэчы ўдзельнікаў гэтых падзей, фотаздымкі і дакументы, зброя. Тэма Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху і вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўлена праз дакументы, фотаздымкі, рэчы Герояў Савецкага Саюза — землякоў П. А. Акуцыёнка, М. А. Ласкунова, Дз. М. Мінчугова, М. К. Спірыдзенка, а таксама фотаздымкі 106 Герояў Савецкага Саюза, якія вызначыліся пры вызваленні раёна. Асобная экспазіцыя знаёміць з матэрыяламі аб узнаўленні і развіцці прадпрыемстваў г. п. Шуміліна, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна ў пасляваенны час. Дзейнічае пастаянная выстаўка, на якой прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі, маляўнічыя палотны сучасных майстроў.

3 1 красавіка 2002 г. працуе філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея — музей Обальскага камсамольскага падполля ў гарадскім пасёлку Обаль.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Шуміліна
Катэгорыя·Культура Шуміліна
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта