wd wp Пошук:

Шот-эль-Гарса

Фата-маргана ў Шоце
Разваліны старой часткі горада Тамерза

Шот-эль-Гарса (араб. شط الغرسة‎‎) — шот, перасыхаючае бяссцёкавае салёнае возера. Размешчана пераважна на тэрыторыі Туніса. Часткі шота маюць свае назвы: шот Шціхат-Сгхат, шот Меджэз-Сфа і шот-эр-Рахім. З’яўляецца часткай сістэмы шотаў, размешчанай у нізіне з паўднёвага боку Атласкіх гор. На захад знаходзіцца Шот-Мельгір, на паўднёвы ўсход — Шот-эль-Джэрыд. Асноўны прыток прэснай вады дае вадзі Эль-Мелах на захадзе і з падножжа гор паміж гарадамі Метлаві і Гафса — з поўначы. З’яўляецца самым нізкім пунктам Туніса, 17 метраў ніжэй за ўзровень мора.

Зноскі

  1. Тунис. Географические и общие сведения. Климат. Государственный строй (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Саланчакі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Алжыра
Катэгорыя·Азёры Туніса
Катэгорыя·Салёныя азёры
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай