Шашоні, шашонская мова (саманазвы: Sosoni’ da̱i̱gwape) — адна з паўночных нумійская мова, родная мова шашонаў. У 2007 г. на ёй размаўлялі каля 1000 чалавек у ЗША. Яшчэ каля 1000 чалавек ведалі мову.
Шашоні падзяляецца на 4 асноўныя дыялекты: паўночны, заходні, паўднёвы, гашутэ. У 1970 - х гг. была распрацавана сістэма пісьма на аснове лацінкі.
У наш час вывучаецца на курсах шэрагу школ і ўніверсітэтаў у штатах Айдаха і Юта.