Шашалі[1][2] (Cossus) — род начных матылькоў з сямейства Cossidae.
Матылі ад сярэдніх да вельмі буйных памераў. Жылкаванне крылаў прымітыўнае. Афарбоўка разнастайная, пераважна бураватая або шэрая з сеткаватым малюнкам з дробных плям і рысачак. Хабаток кароткі — ротавы апарат недаразвіты. Імага не харчуецца і жыве за кошт запасу пажыўных рэчываў, назапашаных у стадыі лічынкі. Актыўныя на змярканні і ноччу[3].
Вусені даволі буйныя з некалькі пляскатай галавой і добра развітым ротавым апаратам, голыя, мясістыя, яркай афарбоўкі. Ксілафагі, вядуць схаваны лад жыцця, прагрызаюць хады ў ствалах дрэў або ў парастках і карані травяністых раслін. Развіццё доўжыцца 2-3 гады.