wd wp Пошук:

Шанцаванне

чатырохлістая канюшына лічыцца сімвалам удачы ў заходняй традыцыі
У японскіх народных павер'ях статуэтка «Манэкі-нэко» прыцягвае ўдачу

Шанцаванне — пазітыўна ўспрымаемая падзея, якая ўзнікла ў выніку выпадковага, непрадказальнага збегу акалічнасцяў цi збегу, якi не ўлiчваецца. Таксама можа пазначаць пажаданы зыход якой-небудзь падзеі ці дзеяння, асабліва ў сітуацыях, калі ён не (цалкам) залежыць ад дзеянняў або рашэнняў закранутай асобы. Прыкладамі шанцавання могуць быць выйгрыш у латарэю, рулетку ці іншую азартную гульню. Шанцаванне з’яўляецца матывам, якi часта выкарыстоўваецца ў мастацтве.

Сімвалы шанцавання

Паколькі падзеі, якія можна ахарактарызаваць як шанцаванне, для большасці людзей з’яўляюцца жаданымі і чаканымі, існуе мноства розных знакаў, якiя яе ўвасабляюць. Сімваламі шанцавання лічацца чатырохлістая канюшына, падкова, камінар або божая кароўка. У многіх краінах сімвалам шанцавання таксама з’яўляецца свіння, што выяўляецца, у прыватнасці, у найбольш папулярным выглядзе для капiлак — выглядзе свінні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Містыка