wd wp Пошук:

Шанец

Ша́нец, штэрншанец (ням.: Schanze «акоп, умацаванне», ням.: Sternschanze «зоркавіднае ўмацаванне»): палявое фартыфікацыйнае ўмацаванне перыяду 17—18 ст., якое будавалася для ўзмацнення крэпасцяў, прыкрыцця шляхоў зносін на цяжкадаступнай мясцовасці, абароны прыгранічных населеных пунктаў.

Шанец у плане звычайна быў чатырохкутнікам з бакамі па 200—250 м, з бастыёнамі на рагах. Шанцы на пяць і шэсць кутоў азначаліся назвай штэрншанец.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні