wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры 1974

Чэмпіянат свету 1974 (англ.: World Snooker Championship 1974, таксама вядомы як Park Drive World Snooker Championship 1974) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 25 красавіка 1974 года на арэне Belle Vue, у Манчэстэры, Англія. Турнір стаў 37-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Park Drive у трэці раз запар спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £10,000, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры
Катэгорыя·Красавік 1974 года
Катэгорыя·1974 год у снукеры