wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры 1973

Чэмпіянат свету 1973 (англ.: World Snooker Championship 1973, таксама вядомы як Park Drive World Snooker Championship 1973) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 28 красавіка 1973 года на арэне City Exhibition Hall, у Манчэстэры, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Park Drive у другі раз запар спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £8,000, з якіх £1,500 атрымаў пераможца.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Красавік 1973 года
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры
Катэгорыя·1973 год у снукеры