wd wp Пошук:

Чэмпіянат Швецыі па футболе сярод жанчын

Вышэйшая ліга чэмпіянату Швецыі па футболе сярод жанчын — спаборніцтва паміж лепшымі жаночымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Швецыі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Швецыі па футболе сярод жанчын. Пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Швецыі па футболе сярод жанчын[1]. Ліга фактычна заснавана ў 1973 годзе[2]. З 1988 года ліга названа «Дамалсвэнскан».

Спаборніцтва

У чэмпіянаце ўдзельнічаюць 12 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона 2 клуба з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у лігу ніжэй – Элітэн[3], а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Дзве лепшыя каманды атрымліваюць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЕФА[4].

Удзельнікі сезона 2021 года

Клуб Горад
АІКСтакгольм
ВекшэВекшэ
ВітшэВітшэ
КрыстыянстадКрыстыянстад
ЛінчэпінгЛінчэпінг
ПітэаПітэа
РусэнгордМальмё
ХамарбюСтокгольм
ГётэбаргГётэбарг
ЮргордэнСтакгольм
ЭрэбруЭрэбру
Эскільстуна ЮнайтэдЭскільстуна

Пераможцы

Спіс пераможцаў чэмпіянату Швецыі (1973-87) і Дамалсвэнскана (1988—ц.ч.). З 1988 па 1992 гады існавала сістэма плэй-оф: чатыры лепшыя каманды рэгулярнага першынства гулялі ў паўфіналах і фінале.

Сезон Чэмпіён
1973 Оксабэк (1)
1974 Йітэкс (1)
1975 Оксабэк (2)
1976 Йітэкс (2)
1977 Якобсбэрг (1)
1978 Оксабэк (3)
1979 Йітэкс (3)
1980 Сунано (1)
1981 Йітэкс (4)
1982 Сунано (2)
1983 Оксабэк (4)
1984 Йітэкс (5)
1985 Хамарбю (1)
1986 Мальмё (1)
1987 Оксабэк (5)
1988 Оксабэк (6)
1989 Йітэкс (6)
1990 Мальмё (2)
1991 Мальмё (3)
1992 Гідэёнсбергс (1)
1993 Мальмё (4)
1994 Мальмё (5)
1995 АІК (1)
1996 АІК (2)
1997 АІК (3)
1998 АІК (4)
1999 АІК (5)
2000 Умеа (1)
2001 Умеа (2)
2002 Умеа (3)
2003 Юргордэн (1)
2004 Юргордэн (2)
2005 Умеа (4)
2006 Умеа (5)
2007 Умеа (6)
2008 Умеа (7)
2009 Лінчэпінг (1)
2010 Мальмё (6)
2011 Мальмё (7)
2012 Тюрэсо (1)
2013 Мальмё (8)
2014 Русэнгорд (9) (“Мальмё перайменаваўся ў “Русэнгорд”)
2015 Русэнгорд (10)
2016 Лінчэпінг (2)
2017 Лінчэпінг (3)
2018 Пітэа (1)
2019 Русэнгорд (11)
2020 Гётэбарг (1)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Val HendersonContributor, espnW.comLikeArchive Swedish league soccer stars work overtime - espnW. Espn.go.com. Праверана 5 жніўня 2012.
  2. History. Swedish Football. Праверана 15 жніўня 2013.
  3. Domestic Football. Swedish Football. Праверана 15 жніўня 2013.
  4. Format & regulations. UEFA. Праверана 15 жніўня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Жаночы футбол у Швецыі