wd wp Пошук:

Чымабуэ

Чымабуэ (італ.: Cimabue, сапр. Чэні ды Пена, італ.: Cenni di Peno; каля 1240 — пасля 1302) — італьянскі жывапісец.

Працаваў у Рыме, Асізі, Фларэнцыі, Пізе. Творчасць развівалася ў рэчышчы традыцый візантыйскага жывапісу з рысамі протарэнесансу. Творы вылучаюцца велічнасцю кампазіцыі, матэрыяльнай адчувальнасцю твараў і фігур, унутранай значнасцю вобразаў: плоскаснасць і некаторая схематычная сіметрычнасць спалучаюцца з вытанчанай стрыманасцю колеравай гамы, пластычнай яснасцю гнуткага контурнага малюнка: «Укрыжаванне», «Маэста» (абодва 1285), цыкл фрэсак у Верхняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (каля 1290).

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119138883 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Cimabue (Giovanni Gualtieri) // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1302 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1240 годзе
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Пізе
Катэгорыя·Мастакі XIII стагоддзя