wd wp Пошук:

Чувашская Вікіпедыя

Чувашская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на чувашскай мове. Існуе з канца 2004, развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на чувашскай літаратурнай мове.

У сакавіку 2014 года змяшчала болей за 28 200 артыкулаў, у лістападзе 2016 — болей за 36 000.

На профіль Чувашскай Вікіпедыі ўплывае руская Вікіпедыя — з яе перакладаюць артыкулы, пераносяць шаблоны.

Гісторыя

У 2004 годзе ўдзельнік Kostik Vento (Канстанцін Хлызаў) падаў заяўку ў Фонд Вікімедыя на адкрыццё чувашскага падзелу Вікіпедыі. У лістападзе Чувашскі профіль Вікіпедыі быў запушчаны.

У снежні з’яўляюцца першыя артыкулы і змяняецца выгляд галоўнай старонкі. Стваральнік 1-га артыкула — Untifler, ён жа даў жыццё татарскаму і башкірскаму раздзелам Вікіпедыі.

Паводле яго прапановы ў працу чувашскай Вікіпедыі ўключаецца Мікалай Плотнікаў (PCode).

У лістападзе 2006 года ў Чувашскай Вікіпедыі пачынае працаваць Viktor.

7 снежня 2005 года напісаны 1500 артыкул — Іркуцк. 9 сакавіка 2006 года — у раздзеле 2000 артыкулаў. 2000-ы артыкул — Дражжанаўскі раён Татарстана.

22 жніўня 2006 года — У чувашскай Вікіпедыі больш за 4000 артыкулаў [1]. 22 лістапада 2006 года — напісаны 4500-ы артыкул — Рэчка Лава.

У студзені 2007 года напісаны 5000-ы артыкул. 13 верасня 2007 года — у чувашскай Вікіпедыі больш за 6000 артыкулаў [2].

14 студзеня 2008 года — У раздзеле 7000 артыкулаў. 17 ліпеня 2008 года — у чувашскай Вікіпедыі 8000 артыкулаў. 8000-ы артыкул — Рагачоў Якаў Капітонавіч. 6 красавіка 2009 года — У чувашскай Вікіпедыі 10000 артыкулаў [3]. 10000-ы артыкул — Хайдэгер Марцін.

13 лютага 2010 года — У чувашскай Вікіпедыі 11000 артыкулаў. 11000-ы артыкул — Мангольская мова. 26 студзеня 2011 года — У чувашскай Вікіпедыі 12000 артыкулаў. Юбілейны артыкул — Такай. 31 жніўня 2011 года — У чувашскай Вікіпедыі 13000 артыкулаў. Юбілейны артыкул — Scapa (віскі).

Спасылкі

Зноскі

  1. Чувашская Вікіпедыя перайшла мяжу ў 4000 артыкулаў
  2. У Чувашскай Вікіпедыі больш за 6000 артыкулаў Архівавана 12 мая 2012.
  3. У чувашскай раздзеле Вікіпедыі колькасць артыкулаў перайшла 10000 мяжуШаблон:Ref-cv
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Чувашскія энцыклапедыі
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чувашская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта