wd wp Пошук:

Чаткальскае землетрасенне

Чаткальскае землетрасенне — адно з самых магутных землетрасенняў у Цэнтральнай Азіі. Адбылося 2 лістапада 1946 года і дасягала 9-10 балаў(руск.) бел. у эпіцэнтры, які знаходзіўся ў Чаткальскіх гарах. Магнітуда па шкале Рыхтара дасягнула 7.5.

Апісанне

Землетрасенне ахапіла велізарную тэрыторыю. У груды развалін былі ператвораныя пасёлкі, размешчаныя ў эпіцэнтральнай зоне працягласцю да 100 км і шырынёй да 15-20 км, у далінах і перадгорных раёнах адбыліся значныя абвалы, зрывы. Адкрыліся буйныя расколіны, частка возера Сары-Чэлек была перакрытая завалам.

Афтэршокі працягваліся яшчэ некалькі гадоў і скончыліся толькі ў 1950 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Узбекістана
Катэгорыя·Падзеі 2 лістапада
Катэгорыя·Землетрасенні ва Узбекістане
Катэгорыя·Гісторыя Кыргызстана
Катэгорыя·Землетрасенні ў Кыргызстане
Катэгорыя·Лістапад 1946 года
Катэгорыя·Землетрасенні 1946 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай