wd wp Пошук:

Эпіцэнтр землетрасення

1. Эпіцэнтр
2. Гіпацэнтр
3. Разлом
**Эпіцэнтр землетрасення** ([грэч.](/Грэчаская_мова "Грэчаская мова"): ἐπι- — на, [лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): centrum — цэнтр круга) — [праекцыя](/Праекцыя,_геаметрыя "Праекцыя, геаметрыя") [гіпацэнтра](/Гіпацэнтр "Гіпацэнтр") (фокусу) [землетрасення](/Землетрасенне "Землетрасенне") на паверхню планеты. Для вызначэння месцазнаходжання эпіцэнтра (эпіцэнтральнай вобласці) выкарыстоўваюць запісы сейсмічных станцый.

Карты эпіцэнтраў з указаннем магнітуды землетрасенняў выкарыстоўваюцца ў сейсмічным раянаванні.

У эпіцэнтры неабавязкова назіраюцца найбольшыя разбурэнні. Часцей за ўсё найбольшыя разбурэнні паходзяць на некаторай адлегласці ад эпіцэнтра, у пунктах (якія ўтваюць акружнасць вакол эпіцэнтра), куды сейсмічная хваля прыходзіць пад вуглом, найбольш выгодным для разбурэння шматпавярховых будынкаў.

У СМІ часта блытаюць паняцце эпіцэнтра з паняццем гіпацэнтра, у прыватнасці ў паведамленнях тыпу «эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 2 км» маецца на ўвазе менавіта гіпацэнтр.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Землетрасенні