wd wp Пошук:

Чарнігаўскае ваяводства

Чарнігаўскае ваяводства (польск.: Województwo czernihowskie) — адміністрацыйная адзінка Рэчы Паспалітай, якая існавала ў 1635—1667 гадах у складзе Малапольскай правінцыі Кароны Польскай (цяпер тэрыторыя Украіны). Цэнтрам ваяводства з’яўляўся горад Чарнігаў.

Створана на аснове Чарнігаўскіх і Северскіх земляў, якія ўвайшлі ў склад Польшчы ў 1618 годзе пасля вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў паводле Дзявулінскага пагаднення. Уваходзіла ў склад Малапольскай правінцыі польскага рэгіёна Русь. Узначальвалася чарнігаўскімі ваяводамі. Сеймік ваяводства збіраўся ў Чарнігаве. Малое прадстаўніцтва ў Сенаце Рэчы Паспалітай складалася з 2 сенатараў. Было падзелена на 2 паветыЧарнігаўскі і Наўгародскі. Пасля паўстання Хмяльніцкага ў 1648 годзе перайшло пад уладу казакоў Войска Запарожскага. Паводле Гадзяцкага дагавора 1658 года перадавалася пад кантроль казацкага гетмана.

Канчатковае ліквідавана ў 1667 годзе паводле ўмоў Андросаўскага міру. Тэрыторыя ваяводства ўвайшла ў склад Чарнігаўскага палка Войска Запарожскага, залежала ад Рускага царства. Назва ваяводства працягвала ўжывацца ў тытулярных урадах шляхты Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малапольская правінцыя
Катэгорыя·Ваяводствы Каралеўства Польскага