wd wp Пошук:

Чайка трохпальцая

Чайка трохпальцая, або мыеўка[1] (Rissa tridactyla) — від марскіх птушак з сямейства чайкавых (Laridae).

Апісанне

Даўжыня цела 38-46 см, размах крылаў 90-120 см. Самка меншая за самца.

Апярэнне белае з шэрым, канцы крылаў з чорнымі заканчэннямі ў выглядзе трохвугольніка, ногі чорныя, дзюба жоўтая. Вока выразнае, цёмнае. У няшлюбным уборы галава і шыя шэрыя. Маладыя з чорна-шэрым рысункам зверху крылаў, але ад маладых іншых відаў з падобнай афарбоўкай адрозніваюцца выразным чорным і шырокім «сярпом» на шыі, а таксама лёгкай выразкай на канцы хваста, які мае чорнае заканчэнне.

Палёт лёгкі, з частымі ўзмахамі крылаў. Толькі ў месцах гнездавання падае розныя гукі.

Пашырэнне

Арэал разарваны: узбярэжжы Паўночнай Галарктыкі, у Амерыцы на поўдзень да Ньюфаўндленда, у Еўропе — Ісландыя, Шпіцберген, Скандынавія, Кольскі п-аў, востраў Вайгач, Новая Зямля, Брытанскія астравы, Ірландыя, Данія, Германія, Францыя, Іспанія, Грэнландыя.

Насяляе скалістыя ўзбярэжжы паўночных мораў. У раёне Паўночнага мора гняздзіцца таксама на плоскіх скалістых або пясчаных паверхнях, вельмі нізкіх скалах і нават на будынках. Можа гняздзіцца да 20 км ад мора. У паслягнездавы час сустракаецца галоўным чынам над адкрытым морам, дзе трымаецца галоўным чынам на кантынентальным шэльфе.

Пералётная або качуючая. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, Паўночная і Цэнтральная Атлантыка паміж Еўропай і Амерыкай; заходняя частка Міжземнага мора і Ціхі акіян на поўнач ад Тропіка Рака. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца дробнай рыбай і беспазваночнымі, якіх падбірае з паверхні вады.

Гняздо ў калоніі; звычайна на скальных паліцах, часта з іншымі птушкамі. Гэта плоская кучка з вялікай колькасці водарасцей, травы, лішайнікаў, моху і невялікай колькасці пёраў, усё гэта перакладзена глеем і памётам.

Яйкі звычайна 2 (радзей 1-3), шэра-зялёныя, жаўтаватыя, пясочна-карычневыя, карычнева-аліўкавыя або карычняватыя; на іх глыбокія плямы — папялістыя, паверхневыя — карычневыя або чорныя. Памеры: 55 х 40 мм.

Падвіды

Зноскі

  1. ЭПБ. У 5-і т. Т. 5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чайкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай