wd wp Пошук:

Чавуская ратуша

Чавуская ратуша — колішняя ратуша, якая размяшчалася ў цэнтральнай частцы Чавусаў.

Старая ратуша з’яўляецца першым каменным адміністрацыйным будынкам у Чавусах. Была пабудавана ў другой палове XVII ст. у стылі барока. Мела вежавую кампазіцыю з купальным завяршэннем, вялікі гадзіннік. Комплекс крам у адвольным парадку размяшчаўся вакол ратушы на плошчы.

Прастаяла больш за 200 гадоў, паступова руйнуючыся, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя прыйшла ў непрыдатнасць.

Новая ратуша пабудавана ў 1780 годзе на месцы, дзе зараз знаходзіцца мемарыяльны комплекс у гарадскім парку. На працягу 70 гадоў у горадзе было дзве ратушы.

У 1840 годзе будынак Новай ратушы быў рэканструяваны і ў ім была адкрыта Праабражэнская царква. Але на старым падмурку храм пачаў хутка разбурацца, і ўжо ў 1864 годзе царкву разабралі [1].

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Славутасці Чавусаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Ратушы Беларусі
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1780 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Зніклі ў 1864 годзе