Ці́ценскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Ціценка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года ўзбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Красненскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года ў склад гарадской рысы горада Гомеля ўключаны вёскі Ціценка і Верхні Брылёў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1].