У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цібо. Цібо Стары (фр.: Thibaud l’Ancien; 880/890 — раней 942) — віконт Блуа (906), віконт Тура (908), граф Тура і Блуа (магч. 940). Родапачынальнік Цібальдзінаў, вядомых як дом дэ Блуа.
Паходзіў з шляхетнага франка-бургундскага роду. У пачатку X стагоддзя прыбыў на берагі ніжняй Луары.
Імя першай яго жонкі невядома. Другой яго жонкай стала Рыхільда Буржская, таксама вядомая як Рыхільда Мэнская (каля 890 — каля 942). Яе паходжанне да канца не вядома. Паводле адной версіі, яна дачка Гуга (каля 862—892), графа Буржа і Ратхільды (каля 871 — каля 928), дачкі караля Карла Лысага і Рыхільды Ардэнскай. Паводле іншай, унучка Бернара (каля 840 — каля 880), маркіза Готыі, графа Пуацье, Буржа і Ацёна.
Існуе таксама версія, што другой жонкай Цібо Старога была Рыхільда дэ Блуа, дачка Роберта Моцнага, графа Парыжа і Тура і сястра каралёў Эда і Роберта I.
1-я жонка: невядомая, адзін сын:
2-я жонка: Рыхільда Буржская (Мэнская) ці Рыхільда дэ Блуа, сын і адна або дзве дачкі: