У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цюры (значэнні).
Цю́ры (эст.: Türi) — горад без муніцыпальнага статусу ў цэнтры Эстоніі, у павеце Ярвамаа, з’яўляецца валасным цэнтрам і састаўной часткай воласці Цюры. Размешчаны на рацэ Пярну. Чыгуначная станцыя на лініі Талін — Вільяндзі. Храм Святой Тройцы (Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага Патрыярхата).
У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Цюрыскага раёна.