Цюмалі Саясон (нар. 1936, г.Атапы) — генерал-лейтэнант, прэзідэнт ЛНДР і генеральны сакратар (лідар) Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса з 21 сакавіка 2006.
Быў абраны генеральным сакратаром 8-м Кангрэсам партыі. Перш Цюмалі Саясон быў міністрам абароны. Быў таксама віцэ-прэзідэнтам краіны. Ён быў афіцыйна прызначаны прэзідэнтам 8 чэрвеня 2006 г, замяніўшы Кхамтая Сіпхандона.