wd wp Пошук:

Цыта Бурбон-Пармская

Цыта Марыя дэль-Грацые Адэльгонда Мікаэла Рафаэла Габрыэла Джузепіна Антонія Луіза Аньеза Бурбон-Пармская (9 мая 1892 — 14 сакавіка 1989) — апошняя імператрыца Аўстрыі, каралева Багеміі і Венгрыі. Сёмая дачка пармскага герцага Роберта I, які страціў свайго прастола падчас Рысарджымента. Яе роднай сястрой была Марыя-Луіза Бурбон-Пармская, княгіня Балгарыі і маці Барыса III, якая памерла ў 1899 годзе, калі Цыце было сем гадоў.

У 1911 узяла шлюб з эрцгерцагам Карлам, які пасля забойства Франца-Фердынанда стаў спадчыннікам прастола, а ў 1916 — апошнім аўстрыйскім імператарам пад імем Карла I.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Карл і Цыта з’ехалі ў Швейцарыю, а затым — на Мадэйру, дзе ў 1922 г. імператар сканаў. Цыта Пармская перажыла яго на 67 гадоў, а Аўстрыйскую імперыю — на 71 год. Разам са старэйшым сынам, Ота (1912—2011), яна стаяла на чале дому Габсбургаў.

У першыя гады ўдаўства па прапанове караля Альфонса XIII імператрыца разам з 8 дзецьмі займала мадрыдскі палац Эль-Парда, у 1929 г. пераехала ў Бельгію, падчас Другой сусветнай вайны з’ехала спачатку ў Нью-Ёрк, а затым у Квебек. Пасля вайны пасялілася ў швейцарскім замку Цыцэрс. Пахавана побач з мужам у Імператарскім склепе Капуцынеркірхэ.

У гонар Цыты названы астэроід (689) Цыта(англ.) бел., адкрыты ў 1909 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118637126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Zita of Bourbon-Parma // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118637126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пармскія Бурбоны
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Дамы ордэна Зорнага крыжа
Катэгорыя·Пармскія Бурбоны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Імператарскім склепе
Катэгорыя·Памерлі ў Граўбюндэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Прынцэсы з роду Бурбон-Парма
Катэгорыя·Каралевы венгерскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Лука
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Імператрыцы аўстрыйскія
Катэгорыя·Асобы