wd wp Пошук:

Цыкады

Цыка́ды (Cicadidae) — сямейства цыкадавых клаповых насякомых.

Апісанне

Галава

Галава кароткая, вочы моцна вылупленыя, на цемені 3 простых вочка, якія ўтвараюць трохкутнік; кароткія щацінападобныя вусікі складаюцца з 7 суставаў; ротавыя часткі складаюцца з трохсустаўнага хабатка.

Ногі і крылы

Пярэднія крылы даўжэшыя за заднія, крылы збольшага празрыстыя, часам ярка афарбаваныя або чорныя; сцёгны сярэдняй пары ног кароткія і шырокія, пярэднія сцёгны патоўшчаныя, знізу з шыпамі; галёнкі цыліндрычныя.

Брушка

Брушка звычайна даволі тоўстае і заканчваецца ў самак яйцакладам, у самцоў капуляцыйным апаратам. Надзвычай характэрным з’яўляецца прысутнасць у самцоў цыкад асаблівага галасавога апарату. Ён змяшчаецца на ніжням баку заднягрудзей, ззаду задніх ног, пад двума вялікімі паўкруглымі лускавінкамі; гэты апарат складаецца з сярэдняй і двух бакавых паражнін. На дне сярэдняй паражніны знаходзяцца дзве пары перапонак, з якіх дзве пярэднія перапонкі называюцца складкавымі (з-за складак), а дзве заднія — люстэркавымі, бо яны бліскучыя і гладкія. Бакавыя паражніны маюць збоку адтуліну, якая вядзе на паверхню цела. Ва ўнутранай сценцы гэтых паражнін устаўленая барабанная перапонка, да якой прымацоўваецца цягліца, якая прыводзіць перапонку ў ваганне. Сярэднія паражніны служаць у якасці рэзанатараў. У самак галасавы апарат рудыментарны, так што яны спяваць не могуць.

Роды

Diemeniana frenchi, від, які сустракаецца ў Аўстраліі
Пара Грэцкіх цыкад
Пераход ад кукалкі ў дарослы стан

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цыкадавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы насякомых