wd wp Пошук:

Цыгара

Цыгара

Цыга́ра (ісп.: cigarro) — скрутак з лісцеў цыліндрычнай формы. Назва Цыга́ра паходзіць ад слова stitar, што азначае на мове Мая “паліць”. Асноўная мэта курэння цыгары, як лічаць курцы - атрыманне задавальнення ад тытунёвага водару. Таксама цыгара часцяком з’яўляецца прыкметай высокага сацыяльнага статусу чалавека, які паліць.

Цыгара мае тры складнікі: покрыўная лісціна (capa), які выконвае функцыю абалонкі; злучная лісціна (capote) і сярэдзіна цыгары - напаўняльнік (tripa). Напаўняльнік складаецца з тытунёвга лісця розных гатункаў. Звычайна іх тры: ligero (верхняя лісціна расліны, атрымлівае больш за ўсё сонечнага колеру, у цыгары дае моцнасць), seco (абумоўлівае водар) і volado (ніжнія лісціны тытунёвай расліны, забяспечваюць гарэнне цыгары).

Цыгара з напоямі

Шматлікія курцы цыгар аддаюць перавагу сумяшчаць працэс скурвання з распіццём якіх-небудзь напояў, якія маюць водар. Гэта могуць быць як моцныя алкагольныя напоі, такія, як ром, каньяк ці віскі, так і менш моцныя, такія як партвейн і віно, ці не змяшчаюць алкаголь, напрыклад, кава. Строгіх правіл па нагоды спалучальнасці тых ці іншых цыгар з пэўнымі напоямі няма, і большасць курцоў падбірае спалучэнне па сваім гусце. Фумелье (ісп.: fumar — паліць) — прафесійны дэгустатар цыгар. Мусіць разбірацца таксама ў алкагольных напоях і іх спалучэннях з цыгарамі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тытунь