wd wp Пошук:

Цубауці Сёё

Цубауці Сёё (22 мая 1859, Ота, Гіфу — 28 лютага 1935, Амаці, Сідзуока) — японскі тэатральны рэжысёр, шэкспіразнаўца і літаратар, адзін са стваральнікаў сучаснага японскага тэатра.

Біяграфія

Вывучаў англійскую філалогію і літаратуру ва ўніверсітэтах Нагоя і Токіа. Яго пераклад на японскую мову твораў Шэкспіра, які завяршыўся ў 1928 г. выданнем першага ў Японіі поўнага збору твораў, паклаў пачатак японскаму шэкспіразнаўству. Акрамя гэтага, яго ўвагу прыцягвала і развіццё сучаснага японскага тэатра, якое Цубауці разумеў як сінтэз заходняга і традыцыйна японскага элементаў. Тэарэтычныя асновы пабудовы тэатральнай гульні, якія ён адначасова практычна апрабаваў і ў сваіх шматлікіх п’есах, Цубауці развіў падчас сваёй выкладчыцкай дзейнасці ва ўніверсітэце Васэда ў Токіа. У сваім жаданні адэкватна ўвасобіць сцэнічную рэалізацыю сваіх ідэй, ён ў 1906 г. засноўвае тэатральную школу. У 1928 г. Цубауці засноўвае Тэатральны музей пры універсітэце Васэда.

Зноскі

  1. Shōyō Tsubouchi // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Цубоути Сёё // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Tsubouchi Shoyo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.yelp.com/biz/%E6%97%A9%E7%A8%B2%E7%94%B0%E5%A4%A7%E5%AD%A6%E5%9D%AA%E5%86%85%E5%8D%9A%E5%A3%AB%E8%A8%98%E5%BF%B5%E6%BC%94%E5%8A%87%E5%8D%9A%E7%89%A9%E9%A4%A8-%E6%96%B0%E5%AE%BF%E5%8C%BA
  5. http://www.yelp.com/biz/%E6%97%A9%E7%A8%B2%E7%94%B0%E5%A4%A7%E5%AD%A6%E5%9D%AA%E5%86%85%E5%8D%9A%E5%A3%AB%E8%A8%98%E5%BF%B5%E6%BC%94%E5%8A%87%E5%8D%9A%E7%89%A9%E9%A4%A8-%E6%96%B0%E5%AE%BF%E5%8C%BA-2
  6. http://mydramalist.info/person/8142/tsubouchi_mikiko
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Рэжысёры Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных