У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цецярук (значэнні). Цецяру́к палявы́ (Lyrurus tetrix, або Tetrao tetrix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.
У беларускай мове самец завецца цецярук, а саміца — цяцёрка, цяцерка[1].
Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы («касачы») чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляванне дазволенае толькі на самцоў у час такавання.
Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер’і і Палессі.
Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаванне аналагічныя глушцу.