wd wp Пошук:

Цар-агонь

«Цар-агонь» — сёмы студыйны альбом беларускага этна-трыа Троіца, выдадзены 2 лістапада 2018 года. Альбом, грошы на які збіраліся з дапамогай краўдфандзінгу[1], стаў першай працай гурта за сем гадоў і адрозніваецца ад папярэдняй кружэлкі Зімачка большай камернасцю і аскетычнасцю гучання.[2]

Пра альбом

Усе спевы, прадстаўленыя ў альбоме, былі сабраны Іванам Кірчуком у фальклорных экспедыцыях па Беларусі.[2]

Па словах музыкаў, запісваючы альбом, яны не імкнуліся выбудаваць “сцяну гука”, дамагчыся эфекта вялікага аркестра ці хора. Наадварот - ім жадалася максімальна наблізіцца да слухача, каб пры знаёмстве з альбомам узнікала адчуванне, быццам гурт грае недзе побач, “у суседнім пакоі вясковай хаты”.[2]

Прэм’ера першай кампазіцыі “Святая зямля” адбылася 27 сакавіка 2018 года. Саму песьню Іван Кірчук прысьвяціў 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі з такімі словамі: «За усё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам!»[3]

У альбоме прысутнічаюць як абрадавыя спевы: “Яшчар”, “Цар-агонь”, “Шчадруха”, так і балады (“А ў нядзельку”), а таксама складаныя па структуры кампазіцыі накшталт “Мядзведзь”, складзенай з трох частак, прысвечанай беларускаму святу Камаедзіцы.

Рэцэнзіі

Альбом быў сустрэты пераважна станоўчымі рэцэнзіямі: на міжнародным партале beehy.pe ён трапіў у васьмёрку лепшых беларускіх альбомаў па выніках 2018 года. Аўтар артыкула адзначае, што гэта бездакорна выкананы матэрыял, але ў дыскаграфіі гурта ёсць і больш цікавыя альбомы.[4]

Трэкліст

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Яшчар» народныяТроіца 7:02
2. «Адаме» народныяТроіца 3:48
3. «Зіма з Летам» народныяТроіца 5:33
4. «Цар-Агонь» народныяТроіца 9:33
5. «Лета» народныяТроіца 5:44
6. «Шчадруха» народныяТроіца 5:09
7. «А ў нядзельку» народныяТроіца 9:09
8. «Мядзведзь» народныяТроіца 9:37
9. «Ой, маю» народныяТроіца 6:03
10. «Святая Зямля» народныяТроіца 7:34
69:17

Удзельнікі запісу

Запіс зроблены ў Studio Super8, Мінск, Беларусь. 2017-2018 г.

Запіс, звядзенне і мастэрынг: Барыс Ланькоў.

Зноскі

  1. Запіс і выданне новага альбома этна-трыа ТРОІЦА(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 Цар-Агонь от группы Троіца
  3. Пад знакам БНР. ТОП-12 новых трэкаў вясны-2018 (аўдыё)
  4. Best belarusian albums of 2018 selected by Konrad Erofeev

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Альбомы 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Альбомы «Троіцы»
Катэгорыя·З’явіліся ў 2018 годзе